Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Лістапад 2021 11:39

У Купалаўскім універсітэце будзе працаваць камісія па пацвярджэнні Прэміі Урада

premija pravУ Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 24 снежня 2021 года адбудзецца работа экспертнай камісіі па пацвярджэнні Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў упершыню ўдастоены Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2010 годзе, затым у 2015 і 2018 – пацвердзіў званне лаўрэата гэтага конкурсу.

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці заснавана з мэтай стымулявання арганізацый, якія дабіліся значных поспехаў у галіне якасці прадукцыі, работ і паслуг, а таксама ўкаранілі высокаэфектыўныя метады кіравання якасцю.

Мадэль Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ўключае дзевяць крытэрыяў, пяць з якіх характарызуюць магчымасці арганізацыі ў галіне якасці, астатнія чатыры - канкрэтныя вынікі дзейнасці за бягучы год і апошнія тры гады. Змест крытэрыяў адлюстроўвае ключавыя напрамкі дзейнасці арганізацыі, якія павінны быць ахоплены эфектыўнай сістэмай кіравання.