Інвест Уікэнд пройдзе ў рэжыме анлайн у тры этапы. Спачатку ідзе прыём заявак, які працягнецца да 30 лістапада. Журы разгледзіць прапанаваныя варыянты, і адабраныя на першым этапе праекты будуць выстаўлены на адкрытае галасаванне.
Далей пераможцы будуць вызначаны шляхам складання адзнак журы з вынікамі адкрытага галасавання. Па выніку ўсіх этапаў вызначацца тры пераможцы, для якіх арганізатары сумесна са спонсарамі праекта падрыхтавалі каштоўныя прызы.
Па больш падрабязную інфармацыю можна звярнуцца ў аргкамітэт па нумары 62-16-30, а таксама па электроннай пошце: grodno@sibs.by.