Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Лістапад 2021 15:18

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта Аляксей Алфёраў і Яўген Кармільчык - прызёры Чэмпіянату свету па боксе

alferovБеларускія баксёры ўпершыню за 18 гадоў заваявалі два медалі Чэмпіянату свету.

Студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў стаў сярэбраным медалістам чэмпіянату свету ў Бялградзе (Сербія). Гэта другая ўзнагарода зборнай Беларусі на планетарным форуме. Раней бронзу на свой рахунак запісаў Яўген Кармільчык, таксама студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры.

Аляксей Алфёраў, які выступае ў катэгорыі 80 кг, у вырашальным паядынку раздзельным рашэннем суддзяў саступіў суперніку з ЗША Робі Гансалесу. Нагадаем, што ў паўфінале Аляксей Алфёраў не пакінуў шанцаў расійскаму спартсмену Савелію Садоме. Акрамя таго, ён выйграў у харвата Лукі Планціча, іранца Мейсама Гешлагі і ірландца Кейлана Кэсідзі.

Раней Яўген Кармільчык, які выступае ў катэгорыі 48 кг, уступіў у паўфінале казахстанскаму спартсмену Тэміртасу Жусупаву. Да гэтага атлет атрымаў тры перамогі над спартсменамі са Шры-Ланкі, Кеніі і Манголіі.

Адзначым, што дзве ўзнагароды чэмпіянату свету беларусы не заваёўвалі з 2003 года. Тады серабром вызначыўся Магамед Арыпгаджыеў (81 кг). Бронза была на рахунку Віктара Зуева (91 кг).

Апошні да чэмпіянату свету ў Бялградзе медальны поспех беларускіх майстроў скураной пальчаткі на планетарных форумах датуецца 2015 годам. Тады ў катарскай Досе вызначыўся Дзмітрый Асанаў, які стаў бронзавым медалістам у катэгорыі 56 кг.

 


Кармильчик