Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Лістапад 2021 08:55

У ГрДУ імя Янкі Купалы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Фізіка-тэхнічным інстытутам НАН Беларусі

IMG 3311Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве стала завяршальным мерапрыемствам абласнога семінара-нарады "Навуковае суправаджэнне ўстойлівага развіцця прамысловасці Гродзенскай вобласці".

Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, выказала падзяку за той вопыт, што перадалі спікеры падчас семінара.

- Падпісанае пагадненне адкрывае перад намі выдатныя перспектывы і пашырае поле дзейнасці. Спадзяюся, што падпісаны дакумент паглыбіць яшчэ больш наша супрацоўніцтва, - адзначыла Ірына Фёдараўна.

Дакумент афіцыйна замацаваў супрацоўніцтва паміж бакамі, якія ўжо доўгія гады падтрымлівалі цесныя адносіны ў навуковай сферы. Дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталь Залескі зазначыў, што візіт у Гродна выйшаў плённым і вызначыў новыя вектары сумеснай працы.