Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Лістапад 2021 16:36

Першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы прымае ўдзел у візіце дэлегацыі афіцыйных і дзелавых колаў Гродзенскай вобласці ў Турцыю

3Візіт праводзіцца з мэтай наладжвання партнёрскіх адносін у розных сферах Беларусі і Турцыі.

У рамках візіту запланаваны рабочыя сустрэчы з губернатарам і кіраўніцтвам правінцыі Эскішахір і з кіраўніцтвам муніцыпалітэта Адунпазары, сустрэча з кіраўніцтвам муніцыпалітэта Тэпебашы, наведванне Гандлёвай і прамысловай палат горада Эскішахір і іншыя мерапрыемствы.

Важная частка візіту – наведванне Анаталійскага ўніверсітэта, які быў заснаваны ў Эскішахіры 6 лістапада 1958 года ў выніку зліцця 4 інстытутаў. Навучанне ва ўніверсітэце вядзецца на 5 мовах, у тым ліку і на рускай. Анаталійскі ўніверсітэт у многіх галінах з'яўляецца наватарскай навучальнай установай.

Сёння адбылася сустрэча мэра раёна Адунпазары горада Эскішахір, у якой прыняў удзел першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі.

Члены гродзенскай дэлегацыі выказваюць надзею на фарміраванне трывалых сувязей з турэцкім бокам.