Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Снежань 2015 09:49

Студэнты-валанцёры факультэта псіхалогіі разам з дзецьмі Гродзенскага дзіцячага хоспіса згулялі ў сацыяльным мюзікле «Я - Мы»

Image00013Дабрачынны спектакль прадставілі ў лютэранскай кірхі. Свой выступ удзельнікі прымеркавалі да Міжнароднага дня інвалідаў (3 снежня) і Сусветнага дня валанцёра (5 снежня).

П'еса распавядае пра бар'еры ў грамадстве, таленце і дружбе. Галоўная гераіня спектакля - дзяўчынка, якой сніцца, што дзяцей з інваліднасцю ўспрымаюць гэтак жа, як і здаровых. Аднак у рэальнасці яна баіцца танцаваць разам са звычайнымі людзьмі. Пасля размовы з валанцёрамі ў гераіні знікаюць псіхалагічныя бар'еры - і дзяўчынка выконвае выдатны танец.

Дэкан факультэта псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Лілія Мар'янаўна Даўкша адзначыла, што мюзікл «Я - Мы» - гэта светлая і добрая падзея ў нашым горадзе, а Гродзенскі дзіцячы хоспіс - пляцоўка для духоўнага дыялогу, які неабходны як дзецям з хоспіса, так і студэнтам- валанцёрам.

Дырэктар АБА "Гродзенскі дзіцячы хоспіс" Вольга Шульга падкрэсліла, што такія акцыі - гэта заклік для грамадства, які сігналізуе, што дзецям з інваліднасцю неабходна дапамога.

Таксама студэнты факультэта псіхалогіі прынялі ўдзел у флэшмобе ў рамках акцыі «Падай руку дапамогi». Удзельнікі выбудавалі лагатып Гродзенскага дзіцячага хоспіса, які сфатаграфавалі з вышыні птушынага палёту.

Актыўны ўдзел у акцыях прынялі студэнты 1 курса Аляўціна Жаркова, Людміла Цімашок, Ксенія Сергіенка, Надзея Шуляк і Эдуард Сямісотаў, студэнты 2 курса Паліна Афанасьева, Святлана Сцяпанава, Ірына Сталпец, студэнты 3 курса Алег Бычак, Дар'я Цітова, Вікторыя Янкоўская і Маргарыта Царыкевіч, студэнты 4 курса Арына Блінкоўская, Аляксандр Місюта і Уладзімір Курыловіч і магістрант факультэта псіхалогіі Марыя Бразінская.

З уісмі навінамі факультэта псіхалогіі можна азнаёміцца тут.