Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Лістапад 2021 10:10

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку пераможцаў і прызёраў Міжнароднага конкурсу "Творчасць і інтэлект"

fgosКонкурс праводзіўся на Усерасійскім педагагічным партале федэральных дзяржаўных адукацыйных стандартаў Расіі.

Студэнткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Міжнародным конкурсе для дзяцей і моладзі "Творчасць і інтэлект". Паводле яго вынікаў дыпломамі ў намінацыі "Праект, праектная дзейнасць" адзначаны работы Марыі Краўчук, Алены Халько і Марты Паўлючык, якія вучацца на 4 курсе па спецыяльнасці "Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)". Марыя Краўчук і Алена Халько занялі першае месца, прадставіўшы для ўдзелу ў міжнародным конкурсе свае сеткавыя праекты "Жыццё ў табліцах" і "Курс юнага праграміста". Дыплом другой ступені заваявала Марта Паўлючык, якая выступіла з сеткавым праектам "Гарызонт".

Гэтыя сеткавыя праекты створаны ў рамках вучэбнай дысцыпліны "Праектная дзейнасць у адукацыі" пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ніны Макаравай.

 

Halko1

Pavlyuchik1

Kravchuk1