Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 17 Лістапад 2021 10:10

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у міжнародным навукова-адукацыйным кансорцыуме

IMG 1399Ірына Кітурка выступіла з дакладам на VIII пасяджэнні Рабочай камісіі па каардынацыі дзейнасці Навукова-адукацыйнага кансорцыума паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і НДІ Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.

Цеснае супрацоўніцтва ў рамках кансорцыума паміж нашымі краінамі пачалося ў 2011 годзе, да яго абапал далучыліся больш за 40 вышэйшых навучальных устаноў. З году ў год супрацоўніцтва нарошчваецца, рэалізуецца ўсё больш агульных праектаў. Вектар сумеснай працы самы розны. Напрыклад, Купалаўскі ўніверсітэт бярэ ўдзел у навуковым кіраўніцтве над падрыхтоўкай доктарскіх дысертацый. У прыватнасці, пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры педагогікі і сацыяльнай работы, прафесара Віктара Тарантэя былі падрыхтаваны да абароны дзве доктарскія дысертацыі супрацоўнікаў Казахскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая. Праходзяць стажыроўкі выкладчыкаў, нашыя калегі бяруць удзел у навуковых падзеях.

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка выступіла ў сесіі "Інтэграцыя адукацыі, навукі і вытворчасці". Як адзначыла Ірына Фёдараўна, універсітэт - гэта не толькі атрыманне адукацыі і правядзенне навуковых даследаванняў, але і фарміраванне тэхналагічных і бізнес-кампетэнцый. Ён закліканы стаць інкубатарам стартапаў. Вышэйшая навучальная ўстанова павінна фармаваць прадпрымальніцкую культуру і ўсяляк падтрымліваць імкненні студэнтаў і выкладчыкаў.