Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Снежань 2015 12:52

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы адзначана дыпломам трэцяй ступені на паўфінале Паўночна-Усходняга Еўрапейскага рэгіёну каманднага чэмпіянату свету па праграміраванні The ACM ICPC

12724 2У Санкт-Пецярбургу 5-6 снежня 2015 года прайшоў XX юбілейны паўфінал Паўночна-Усходняга Еўрапейскага рэгіёну каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні The ACM ICPC. 

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 224 каманды з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кіргізіі, Туркменістана і Узбекістана. Беларусь на чэмпіянаце прадставілі 10 каманд: з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Удзельнікам прапаноўвалася рашыць 12 задач за адведзены час.

Па выніках двухдзённых спаборніцтваў прадстаўнікі нашай ВНУ занялі 31 месца і былі адзначаны дыпломам трэцяй ступені. У склад каманды ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Віталій Занеўскі, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Арцём Куіс і аспірант факультэта эканомікі і кіравання Аляксандр Сяргей. Трэнер каманды - старшы выкладчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Юрый Генрыхавіч Сцёпін.

Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта другі год запар становяцца трэцімі сярод каманд рэспублікі, саступаючы толькі прадстаўнікам БДУ і БДУІР.

У фінал каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні TheACM ICPC прайшлі каманды дзесяці расійскіх ВНУ, а таксама каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

 12724 3

Па выніках спаборніцтваў каманда ГрДУ імя Янкі Купалы была адзначана дыпломам трэцяй ступені