Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Лістапад 2021 14:54

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць міжнародная канферэнцыя "Беларусь – у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава"

IMG 1100У форуме як у вочным фармаце, так і ў рэжыме анлайн прымаюць удзел 120 вучоных з Беларусі і Расіі.

Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае шырокі дыяпазон пытанняў, актуальных на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі. У адкрыцці форуму прынялі ўдзел дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза і рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч.

- Гэтая канферэнцыя - важны навуковы форум, таму што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, і на нашай зямлі адбываліся важныя гістарычныя падзеі. Трэба адзначыць, што ў аснове айчыннай гістарычнай навукі палягае аб'ектыўны падыход. І вельмі важна разглядаць гістарычныя падзеі, якія датычацца нашай краіны, з пункту гледжання інтарэсаў беларусаў, - падкрэсліў Вячаслаў Данілавіч.

Аб супрацоўніцтве Інстытута гісторыі НАН Беларусі з Купалаўскім універсітэтам расказаў дырэктар Інстытута Вадзім Лакіза. Ён адзначыў, што на працягу апошніх пяці гадоў паспяхова рэалізоўваліся сумесныя праекты па розных напрамках гістарычнай навукі - ад археалогіі да гісторыі геапалітыкі, усеагульнай гісторыі, развіцця турызму, захавання і вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны.

ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларусь – у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава" працягнецца на працягу двух дзён. Удзел у форуме, які праходзіць на базе ГрДУ імя Янкі Купалы, бяруць прадстаўнікі 25 даследчых і ўніверсітэцкіх цэнтраў Беларусі і Расіі.