Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 11 Лістапад 2021 09:09

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартуе кампанія па выбарах дэпутатаў у Маладзёжны парламент

parlament grodnoМаладзёжны парламент дзейнічае пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. Купалаўцаў, якія навучаюцца на першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі, запрашаюць да яе далучыцца. Ужо зараз ідзе прыём заявак ад кандыдатаў.

 

Для таго, каб паспрабаваць свае сілы ў палітычным жыцці, трэба даслаць заяўку на ўдзел у выбарчай кампаніі. Форму можна знайсці  па спасылцы

Заяўкі прымаюцца да 22.11.2021 у электронным выглядзе на пошту uvr@grsu.by (з паметкай "Кандыдаты ў Маладзёжны парламент") і ў друкаваным выглядзе ў корпусе ўніверсітэта па вуліцы Ажэшкі, 22, у кабінеце 224. Таксама неабходна ў ліст укласці аўтабіяграфію ў свабоднай форме і праграмныя тэзісы. Убачыць прыклад іх напісання можна, клікнуўшы тут. Кроме того, заявка не будет рассмотрена, если в ней нет авторского проекта, с образцом можно познакомиться па спасылцы. Не забудзьцеся пра падпісны ліст, яго можна знайсці тут, або выпіску з пратакола пасяджэння калегіяльнага органа, у выпадку вылучэння ад маладзёжных або грамадскіх арганізацый універсітэта.

Падрабязней з парадкам выбарчай кампаніі можна пазнаёміцца па спасылцы.

Моладзевы парламент быў створаны ў ліпені 2020 года і з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках. Члены парламентапрымаюць удзел у каардынацыі дзейнасці маладзёжных кансультатыўна-дарадчых органаў, удзельнічаюць у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць правы і законныя інтарэсы моладзі, аказваюць дапамогу ў рабоце па стварэнні ўмоў для эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу моладзі і яе актыўнага ўдзелу ў сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсах.