Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Лістапад 2021 16:13

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе фотаконкурс да Дня студэнта

ja studentФотаконкурс ужо даўно стаў традыцыйным. Ён праводзіцца з падачы Цэнтра студэнцкіх ініцыятыў. Правядуць яго ў Купалаўскім універсітэце напярэдадні аднаго з галоўных свят моладзі - Дня студэнта, які штогод адзначаюць 17 лістапада.

Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвочы купалавец. Для гэтага на суд журы неабходна даслаць фота, звязанае са студэнцкім жыццём. Напрыклад, гэта могуць быць інтэрнаты, навучальныя карпусы, сталовыя, спартовыя залы, выкладчыкі, шчаслівыя ўсмешкі сяброў, аднакурснікаў і свае ўласныя, і шматлікае іншае! Галоўная ўмова - на фота павінен быць удзельнік конкурсу.

Дасланыя працы будуць размешчаны на сайце ўніверсітэта, дзе ўсе жадаючыя змогуць прагаласаваць за фатаграфіі, якія спадабаліся.

Конкурс пройдзе ў тры этапы. Так, да 14 лістапада ад удзельнікаў чакаюць конкурсныя фатаграфіі на e-mail: csi@grsu.by. З 15 па 16 лістапада пройдзе галасаванне за лепшыя фотаработы на сайце ўніверсітэта grsu.by. А 17 лістапада, у Міжнародны дзень студэнта, у ГрДУ імя Янкі Купалы аб'явяць пераможцаў фотаконкурсу.