Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Снежань 2015 11:56

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы занялі прызавыя месцы на Усерасійскім турніры па грэка-рымскай барацьбе

12711 2З 4 па 6 снежня 2015 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся Усерасійскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці Юрыя Аляксандравіча Лаўрыкава, заслужанага доктара навук Расійскай Федэрацыі, рэктара Ленінградскага фінансава-эканамічнага інстытута імя Н.А. Вазнясенскага (цяпер - Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел змагары з Расіі, Беларусі і ЗША. Гродзенскую вобласць на спаборніцтвах прадставілі студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Па выніках трох дзён турніру пераможцамі сталі студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў (вагавая катэгорыя 75 кг) і студэнт 5 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павел Лях (вагавая катэгорыя 66 кг). Сярэбраны медаль заваяваў студэнт 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Дзмітрый Брычак (вагавая катэгорыя 59 кг), бронзавы - студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Ілля Лаўрыновіч (вагавая катэгорыя 98 кг).