Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Лістапад 2021 14:15

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя

IMG 093911-12 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава". Удзел у канферэнцыі прымуць 120 вучоных з 25 навукова-даследчых і універсітэцкіх цэнтраў Беларусі і Расіі.

 

Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае шырокі дыяпазон навуковых пытанняў, які дае магчымасць усебакова раскрыць працэс гістарычнага пазнання на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі. Да пачатку працы канферэнцыі выдадзены зборнік навуковых артыкулаў па заяўленых дакладах.

Навуковая дыскусія абяцае быць маштабнай і захапляльнай. Абмеркаванне пройдзе ў некалькіх тэматычных секцыях. Кожная з іх унікальная і закранае асабліва актуальныя пытанні гістарычнага развіцця.

Пачне сваю працу канферэнцыя 11 лістапада з пленарнага пасяджэння, якое адбудзецца ў 10.30 у корпусе Купалаўскага ўніверсітэта па вуліцы Ажэшкі, 22, у аўдыторыі 218. Далучыцца да канферэнцыі можна будзе як вочна, так і ў анлайн-фармаце.