Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 10 Лістапад 2021 08:59

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося першае размеркаванне выпускнікоў 2022 года

IMG 0734У студзені 2022 года студэнты спецыяльнасці "Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання" пакінуць сцены Купалаўскага ўніверсітэта і адправяцца на сваё першае працоўнае месца.

Усяго ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2022 годзе выпусцяцца больш за 3000 чалавек, з іх 988 навучаюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Усе гэтыя рабяты будуць гарантавана забяспечаны першым працоўным месцам і атрымаюць статус маладога спецыяліста. Адкрылі шэраг размеркаванняў купалаўцы, якія навучаюцца на спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання».

- У рамках практыка-арыентаванага навучання студэнты ўключаюцца ў прафесійную дзейнасць ужо ў працэсе навучання. Калі студэнт вырашае працаваць па спецыяльнасці да заканчэння ўніверсітэта, мы даем яму індывідуальны навучальны план, персаніфікуем адукацыйную траекторыю, – адзначыла начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Калацей. - Дзякуючы скаардынаванай працы ўніверсітэта і працадаўцаў, у студэнтаў ёсць магчымасць працаваць у лепшых арганізацыях і на інавацыйных прадпрыемствах не толькі горада, але і рэспублікі. Там яны могуць сябе праявіць і надалей атрымаць заяўку на размеркаванне і працаўладкаванне. Універсітэт аказвае садзейнічанне ў размеркаванні і студэнтам платнай формы навучання.

Размеркаванне студэнтаў спецыяльнасці "Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання" прайшло паспяхова, і ўсе хлопцы атрымалі свае першыя працоўныя месцы, якімі засталіся задаволеныя. У іх ліку гасцінічна-рэстаранны комплекс Кронан Парк Гатэль СТАА «Авегра-Мос», рэстаран «Барашка» ТАА «МКПрадэкт», Дзяржаўная ўстанова «Гродзенскі раённы цэнтр забеспячэння дзейнасці арганізацый сферы адукацыі», ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат» і іншыя прадпрыемствы і арганізацыі.

- Больш за 80% выпускнікоў 2022 года спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» размеркаваліся ў тыя арганізацыі, у якіх падчас навучання праходзілі вытворчыя практыкі. А гэта значыць, што яны добра сябе зарэкамендавалі, і працадаўцы захацелі бачыць іх у ліку сваіх супрацоўнікаў. Дарэчы, сярод тых, хто атрымаў сваё першае працоўнае месца - два студэнты платнай формы навучання, - распавяла загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Башун.