Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Лістапад 2021 12:01

На базе Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся рэгіянальны семінар па пытаннях некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы

antiplagiatУдзельнікамі семінара сталі супрацоўнікі і навучэнцы ўсіх трох гродзенскіх дзяржаўных універсітэтаў, а таксама ўстановы адукацыі "БІП - Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій".

Рэгіянальны навукова-практычны семінар быў прысвечаны праблемам некарэктных запазычанняў у адукацыі і навуцы, а таксама асаблівасцям работы сістэмы "Антыплагіят" як інструмента ацэнкі арыгінальнасці навуковых работ. Тэма семінара аказалася асабліва актуальнай для ўсіх, хто займаецца навуковымі даследаваннямі – аспірантаў, навукоўцаў і спецыялістаў, навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі.

У якасці спікера выступіла кандыдат педагагічных навук, афіцыйны прадстаўнік кампаніі "Антыплагіят" у Беларусі па навучанні Ірына Стралкова. Яна расказала аб акадэмічнай этыцы і праблеме некарэктных запазычанняў у навуковых тэкстах, аб розніцы паміж правамерным і неправамерным запазычаннем. Ірына Барысаўна звярнула ўвагу на тое, як сістэма «Антыплагіят» распазнае запазычанні і цытаты, а таксама якім чынам сістэма выяўляе самацытаванні. На канкрэтных прыкладах дакладчык паказала, як карэктна тлумачыць вынікі праверкі навуковых артыкулаў і дысертацый. Асобна падкрэсліла, што ўніверсітэт павінен у першую чаргу звяртаць увагу на якасць правяраемай працы, а не на фармальны высокі працэнт арыгінальнасці. Таксама падчас семінара былі разгледжаны тыповыя памылкі ў працэсе ўкаранення і выкарыстання сістэмы «Антыплагіят» і працы з функцыяй рэдагавання поўнай справаздачы дакумента, які правяраецца.

З матэрыяламі семінара можна азнаёміцца на сайце Навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.