Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 05 Лістапад 2021 13:38

ГрДУ імя Янкі Купалы сабраў мноства ўзнагарод на ўрачыстым закрыцці працоўнага семестра ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі

IMG 8749Ушанаванне лепшых байцоў ужо стала добрай традыцыяй. Сёлета студатрадаўцы Купалаўскага ўніверсітэта папрацавалі на славу і атрымалі нямала ўзнагарод. Урачыстае закрыццё працоўнага семестра прайшло ў Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі ў рамках рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства».

Першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў выказаў асабістую падзяку Купалаўскаму ўніверсітэту за значны ўклад у развіццё студатрадаўскага руху ў Рэспубліцы Беларусь. Таксама нашыя байцы сталі пераможцамі розных намінацыях.

Штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" ГрДУ імя Янкі Купалы прызнана лепшым у вобласці.

Педагагічны атрад "Дзеці Нёмана" прызнаны лепшым у вобласці сярод атрадаў гэтага профілю.

Лепшым камандзірам педагагічнага атрада прызнана студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Паліна Бісіркіна, якая ўзначальвала атрад "Дзеці Нёмана".

Лепшым камісарам педагагічнага атрада прызнана студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Паліна Лясюк, якая працавала ў атрадзе "Дзеці Нёмана".

Лепшым атрадам, які працаваў за мяжой, стаў сэрвісны атрад «Дзеці Нёмана».

Лепшым камандзірам атрада, які працаваў за мяжой, прызнана студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ганна Іалоп, якая ўзначальвала сэрвісны атрад "Дзеці Нёмана".

Лепшым камісарам атрада, які працуе за мяжой, прызнана студэнтка 3 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Дыяна Нікуліна. Дзяўчына працавала ў сэрвісным атрадзе "Дзеці Нёмана".

Віншуем нашых рабят з перамогамі!