Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 14 Снежань 2015 09:00

ГрДУ імя Янкі Купалы узнагароджаны сертыфікатам ўдзельніка за актыўны ўдзел студэнтаў у маладзёжным конкурсе «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай»

12672 10Пад кіраўніцтвам кафедры рамана-германскай філалогіі і кафедры замежных моў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы з 1 па 30 верасня 2015 года ў рамках маладзёжнага конкурсу «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай» студэнты-купалаўцы падрыхтавалі і правялі пяць акцый.

Конкурс з'яўляецца часткай праекта «Школьнікі і студэнты - лідары рэгіянальных ініцыятываў у інтарэсах ўстойлівага развіцця», які рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праграмы МАТРА-Беларусь Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Удзельнікамі конкурсу «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай» сталі 33 каманды, у склад якіх увайшлі школьнікі, навучэнцы ўстаноў прафесійнай адукацыі і студэнты ВНУ Беларусі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў прадстаўлены пяццю ініцыятыўнымі групамі студэнтаў філалагічнага , юрыдычнага, педагагічнага факультэта і факультэта мастацтваў і дызайну. Купалаўцы правялі пяць наступных мерапрыемстваў:

акцыя «Школа №15 - тэрыторыя талерантнасці», накіраваная на стварэнне ў школе талерантнага асяроддзя на аснове каштоўнасцяў шматнацыянальнага беларускага грамадства, грамадзянскай ідэнтычнасці і культурнай самасвядомасці, прынцыпаў захавання правоў і свабод чалавека, а таксама на фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўстаноўкі на пазітыўнае ўспрыманне этнічнай і канфесійнай разнастайнасці, цікавасці да іншых культур;

акцыя «Памятаючы мінулае, моладзь глядзіць у будучыню», мэта якой - пазнаёміць старшакласнікаў СШ № 28 г. Гродна з ваенным мінулым роднага горада, з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны і расказаць аб іх лёсах;

акцыя «Дзеці малююць горад ўстойлівай будучыні», падчас якой студэнты правялі для юных гарадзенцаў майстар-класы па маляванні і разам адлюстравалі горад ўстойлівай будучыні;

акцыя «Устойлівае развіццё вачыма студэнтаў праз прызму законаў», у рамках якой студэнты і выкладчыкі  нашай ВНУ выступілі «законатворцамі будучыні» і звярнуліся да праблемы ўстойлівага развіцця;

акцыя «Падары добры настрой аднаму», падчас якой студэнты падарылі мінакам рознакаляровыя шары з пажаданнямі дабра, любові і радасці.

Мерапрыемствы падобнага роду спрыяюць асобаснаму росту, самаразвіццю, самарэалізацыі, самаактуалізацыі ўсіх удзельнікаў.

Па выніках конкурсу «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай» на рэспубліканскім узроўні толькі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы атрымаў ганаровы сертыфікат удзельніка за актыўнасць студэнтаў.

У далейшым плануецца стварэнне сумесных праектаў паміж факультэтамі нашай ВНУ і дабрачыннымі фондамі г. Гродна.

Педагагічнае суправаджэнне падчас конкурсу аказалі загадчык кафедры рамана-германскай філалогіі Надзея Іванаўна Уласюк, дацэнты кафедры рамана-германскай філалогіі Святлана Васільеўна Адамовіч і Аксана Іванаўна Кавальчук, старшыя выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі Алена Мікалаеўна Джух і Жанна Яўгеньеўна Саліта, старшы выкладчык кафедры замежных моў Алена Генадзьеўна Сеніна.