Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 03 Лістапад 2021 14:09

Купалаўцаў запрашаюць паўдзельнічаць у вакальным анлайн-конкурсе «Па-за часам: музыка пакаленняў»

muzykaУдзельнікам неабходна да 30 лістапада зняць відэа з выкананнем вакальнага твора і размясціць яго ў сваім профілі ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Музычны твор павінен адпавядаць тэматыцы конкурсу: на відэа можа быць прадстаўлены сусветны хіт, папулярная песня айчыннага выканаўцы, аўтарская песня ці кавер-версія песні на рускай мове. Размясціўшы відэаролік з выкананнем вакальнага твора ў сваім профілі ў сацыяльнай сетцы Instagram, кожны ўдзельнік конкурсу павінен адзначыць акаўнт Творчага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы @creation_grsu, паставіць хэштэг конкурсу #Музыка_Пакаленняў_ГрДУ, а таксама адправіць відэа на электронную пошту ct@grsu.by з абавязковым указаннем імя, прозвішча, курса і факультэта ўдзельніка.

Да ўдзелу ў вакальным анлайн-конкурсе прымаюцца відэазапісы жывога выступу, знятыя на статычную камеру (без элементаў мантажу, злепвання кадраў, накладанні аўдыёдарожак). На відэа мусіць быць запісаны адзін асобны конкурсны нумар.

Вынікі конкурсу будуць падведзены па выніках анлайн-галасавання, якое адбудзецца з 6 снежня па 10 снежня ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» на старонцы суполкі «Творчы цэнтр» ГрДУ імя Янкі Купалы.

Вакальны анлайн-конкурс «Па-за часам: музыка пакаленняў» арганізуецца аддзелам культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай працы з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта. За больш падрабязнай інфармацыяй наконт удзелу ў конкурсе можна звяртацца па тэлефонах 8 (0152) 62 60 42 і +375 (29) 869 06 05.