Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 03 Лістапад 2021 14:09

Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь

voenfacВынікі дзейнасці Узброеных Сіл за мінулы навучальны год былі падведзены 29 кастрычніка.

Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным былі падведзены вынікі дзейнасці Узброеных Сіл за 2020/2021 навучальны год. Ганаровай граматай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На высокім узроўні адзначаны значны ўклад факультэта ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, а таксама дасягнутыя высокія вынікі ў паўсядзённай дзейнасці ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта ў 2020/2021 навучальным годзе.