Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным былі падведзены вынікі дзейнасці Узброеных Сіл за 2020/2021 навучальны год. Ганаровай граматай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На высокім узроўні адзначаны значны ўклад факультэта ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, а таксама дасягнутыя высокія вынікі ў паўсядзённай дзейнасці ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта ў 2020/2021 навучальным годзе.