Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 03 Лістапад 2021 10:02

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы выйшлі ў паўфінал Чэмпіянату свету па боксе

2Студэнты 3 курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў і Яўген Кармільчык увайшлі ў склад зборнай Беларусі, якая прадстаўляе нашу краіну на Чэмпіянаце свету па боксе, які праходзіць у Сербіі з 25 кастрычніка па 6 лістапада. Рабяты выдатна сябе паказваюць! Яны выйшлі ў паўфінал і ўжо забяспечылі сабе "бронзу" на гэтых спаборніцтвах.

Спаборніцтвы ўпершыню ў гісторыі AIBA праходзяць у 13 вагавых катэгорыях. Яны былі пашыраны ў жніўні гэтага года, і чэмпіянат у Бялградзе стаў першым, які праходзіць у новым фармаце. За час чэмпіянат на рынгу апынуцца чэмпіёны свету AIBA, у тым ліку Эндзі Крус Гомес, Раніэль Іглесіяс, Арлен Лопес і Хуліа Ла Крус з Кубы. А прызавы фонд турніру ўпершыню ў гісторыі склаў 2,6 мільёна долараў. Залатыя медалісты ў кожнай вазе атрымаюць па 100 000 долараў, сярэбраныя — па 50 000 долараў, а бронзавыя прызёры па 25 000 долараў.

Яўген Кармільчык імкліва ўварваўся ў 1/16 фіналу ў вагавай катэгорыі да 48 кілаграмаў. Ён сустрэўся з баксёрам са Шры-Ланкі Саджавай Мутанакай і накаўтаваў яго ўжо ў пачатку першага раунда. Усяго за 13 секунд Кармільчык адправіў свайго суперніка ў накдаўн, а затым практычна адразу ж аформіў накаўт - для гэтага яму спатрэбілася ў суме 45 секунд. А ўчора купалавец выйшаў у 1/2 фіналу! Аляксей Алфёраў не адстае і таксама выйшаў у паўфінал у вагавай катэгорыі да 80 кг.

Жадаем Яўгену і Аляксею поспехаў і ад усёй душы віншуем з ужо наяўнымі дасягненнямі!

1