Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 14 Снежань 2015 09:00

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык заняла трэцяе месца ў фінале рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2015»

12697 2Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2015» прайшоў 9 снежня 2015 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.


Арганізатарамі конкурсу выступілі ГА «БРСМ», Рэспубліканскі студэнцкі савет ПА «БРСМ» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

За званне лепшага студэнта Беларусі змагаліся дзевяць удзельнікаў-пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў рэспубліканскага праекта, сярод якіх чацвёра – прадстаўнікі Брэсцкай, Віцебскай. Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а пяцёра – горада Мінск.

Гродзенскую вобласць на конкурсе прадставіла студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык.

Хварэла за нашу канкурсантку каманда падтрымкі, у састаў якой увайшлі: дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Осіпаўна Чарнілоўская, начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Віктараўна Котава, культарганізатар аддзела культурна-масавай і дзейнасці вольнага часу УВРзМ Дарыя Дзідарава, метадыст аддзела падтрымкі і рэалізацыі моладзевых праектаў і ініцыятыў УВРзМ, старшыня пярвічнай студэнцкай арганізацыі «Белая Русь» Сяргей Іваноў, бацькі Анастасіі і студэнты-купалаўцы.

Фіналістам неабходна было расказаць пра сябе ў конкурсе «Візітная картка», прадэманстраваць выканаўніцкі талент і здольнасці да творчага экспромту ў конкурсе «Маладая Беларусь», показаць высокую эрудыцыю і ўменне весці палеміку ў конкурсе аратарскага майстэрства і прадставіць арыгінальны камандны праект.

Па выніках усіх этапаў конкурсу «Студэнт года-2015» студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Аўсейчык заняла прызавое трэцяе месца. Другім стаў студэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Карабіцкі. Перамогу ў конкурсе атрымала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Марыя Марчук. Таксама дзяўчына атрымала галоўны прыз у намінацыі «Студэнт года ONLINE»: яе ролік-відэапрэзентацыя быў прызнаны лепшым па выніках інтэрнет-галасавання.

Фінал конкурсу «Студэнт года-2015» даў старт I Рэспубліканскаму студэнцкаму форуму «Берись! Реализуй! Созидай! Мечтай!», які прадстаўляе ўнікальную пляцоўку для зносін сакратараў ячэек ПА «БРСМ», груп, факультэтаў, а таксама кіраўнікоў асобных напрамкаў дзейнасці Саюза моладзі ва ўніверсітэтах. У рамках форума актывісты адзначаць плюсы і мінусы мерапрыемстваў, якія  праводзяцца Саюзам на ўніверсітэцкім і рэспубліканскім узроўнях, унясуць прапановы па ўдасканаленні асобных напрамкаў дзейнасці аб'яднання. У праграме сустрэчы – тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі, трэнінгі на камандааб'яднанне і згуртаванне калектыву, майстар-клас па аратарскім майстэрстве, турнір па інтэлектуальнай гульні «MadHead» і творчы вечар прэзентацыі новых студэнцкіх праектаў ПА «БРСМ». Масштабная моладзевая сустрэча завершыцца ў Мінску 12 снежня.

Даведка

Анастасія Аўсейчык, студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, – пераможца універсітэцкага і абласнога этапаў конкурсу «Студэнт года-2015». Дзяўчына з'яўляецца членам Арт-групы «Фармат» кафедры выяўленчага мастацтва і навуковага гуртка факультэта, мае дыпломы ўдзельніка міжнародных канферэнцый і шматлікія падзякі за ўдзел у творчых студэнцкіх праектах («Аlma-mater-2014», «Міс і містар універсітэт-2015», рэспубліканскі фестываль «Старт пакаленняў», грамадска-патрыятычны марафон «Разам за моцную і квітнеючую Беларусь»). Анастасія – ініцыятыўны валанцёр руху «Добрае Сэрца», актыўна ўдзельнічае ў дабрачынных і творчых праектах і акцыях.