Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 11 Снежань 2015 09:00

У ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі Дзень нейтралітэту Туркменістана

12712 16 copyУ Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 10 снежня 2015 года адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю нейтралітэту Туркменістана.

Замежныя студэнты сумесна з беларускімі студэнтамі падрыхтавалі для глежачоў яскравае і захапляючае шоу: удзельнікі прадставілі танцавальныя і песенныя нумары, народныя музычныя кампазіцыі, гумарыстычныя мініяцюры і правялі конкурс інтэлектуальных загадак.

Ад імя кіраўніцтва купалаўскай ВНУ са словамі віншавання да гледачоў звярнуліся дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Ягораўна Чабуранава і начальнік студэнцкага гарадка Дзмітрый Аляксандравіч Ліннік, якія адзначылі даўняе і плённае супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана ў галіне адукацыі. Госці пажадалі замежным студэнтам удачы ў надыходзячай сесіі, поспехаў у навучальнай, навуковай і творчай дзейнасці.

С.Я. Чабуранава і Д.А. Ліннік уручылі падзячныя лісты ГрДУ імя Янкі Купалы за актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта і захаванне нацыянальнай культуры і традыцый туркменскім студэнтам, якія навучаюцца на факультэце эканомікі і кіравання, юрыдычным факультэце, філалагічным факультэце і факультэце мастацтваў і дызайну.