Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 01 Лістапад 2021 16:25

Школа камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўляе набор

otrjadШкола для кіраўнікоў студатрадаў працуе ў Купалаўскім універсітэце з 2017 года. За гэты час тут атрымаў падрыхтоўку дзясяткі маладых людзей, якія паспяхова арганізоўвалі працу байцоў.

 

У рамках заняткаў для рабят правядуць экскурс у гісторыю працоўнага руху Беларусі і раскажуць аб яго развіцці. Дзякуючы гэтаму студэнты змогуць прасачыць, якія традыцыі дашлі да нас з глыбіні дзесяцігоддзяў, а якія з'явіліся зусім нядаўна. Такім чынам будзе бачна, як пераплятаюцца мінулае і сучаснасць студатрадаўскай сям'і.

Для паспяховай і камфортнай работы неабходна ведаць аб сваіх правах і абавязках, якія прапісаны ў працоўным заканадаўстве нашай краіны. На лекцыях у школе камісараў і камандзіраў студэнтам раскажуць аб асновах заканадаўства аб працы, асаблівасцях нарміравання і аплаты працы ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў. Бо добры кіраўнік павінен клапаціцца аб сваіх падапечных і адстойваць іх інтарэсы. Але для гэтага трэба быць ня толькі юрыдычна падкаваным чалавекам, а таксама валодаць асновамі дзелавой камунікацыі. І гэтаму таксама навучаюць у школе!

Важнымі тэмамі на занятках для будучых кіраўнікоў стануць планаванне работы атрада, вядзенне часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучэнне асноў аказання першай даўрачэбнай дапамогі.

Запісацца на заняткі ў Школе камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў можна да 10 лістапада ў кабінеце 308 галоўнага корпуса ўніверсітэта (Ажэшкі, 22). Набор ажыццяўляецца Штабам працоўных спраў і першаснай арганізацыяй ГА/РК «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефоне: 39-72-09.