Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 01 Лістапад 2021 16:25

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў навучальны семінар "Актуальныя пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшай школе"

seminar vakcСемінар праводзіцца другі год з мэтай аказання інфармацыйнай і метадычнай дапамогі работнікам універсітэта, занятым у галіне ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

Галоўнай тэмай першага занятку ў рамках семінара стала вакцынацыя ад каранавіруса і віруса грыпу. Запрошаным дакладчыкам стала загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Лілія Міклаш.

Удзельнікі семінара мелі магчымасць удакладніць хвалюючыя пытанні, звязаныя з вакцынацыяй. Таксама спецыяліст растлумачыла, як лепш асвятляць прывівачную кампанію для студэнтаў, як правільна весці інфармацыйную работу.

Нагадваем, што прывівачная кампанія ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца. Зрабіць прышчэпку можна ў здраўпункце ўніверсітэта па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23-109. Час працы: з 9.00 да 18.00.

Таксама сумесна з гарадской паліклінікай №1 працуюць выязныя пункты вакцынацыі на факультэтах і ў інтэрнатах універсітэта.