Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 29 Кастрычнік 2021 15:41

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены ганаровых прэзідэнцкіх узнагарод

premii prezУ рамках Савета ўніверсітэта Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, уручыла студэнтам высокія ўзнагароды.

Пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў з уручэннем нагруднага знака лаўрэата атрымаў пераможца Міжнароднай студэнцкай алімпіяды ў галіне інфарматыкі і праграмавання (Расія, 2019 год) Віктар Адынец, магістар эканомікі і кіравання.

Пасведчанне аб прызначэнні стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручылі Віялеце Нарэль, студэнтцы 3 курса спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» факультэта эканомікі і кіравання, Ганне Ламака, студэнцы 4 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і Аляксандру Сцепаненка, студэнту спецыяльнасці "Журналістыка" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.