Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 29 Кастрычнік 2021 15:13

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшло залічэнне ў аспірантуру

diplom kandidatРашэнне аб залічэнні было прынята на пасяджэнні прыёмнай камісіі.

 

Па выніках уступных іспытаў у аспірантуру ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2021 годзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту залічана 23 чалавекі: 18 - на дзённую форму навучання, 2 - на завочную форму навучання, 3 - у форме суіскальніцтва. Адзін чалавек залічаны на навучанне ў аспірантуру ў форме суіскальніцтва для здачы кандыдацкіх іспытаў на платнай аснове.

У аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы рыхтуюць работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, якія валодаюць навыкамі даследчай дзейнасці і глыбокімі тэарэтычнымі ведамі, якія дазваляюць падрыхтаваць дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата.

Рыхтаваць спецыялістаў у аспірантуры Купалаўскага ўніверсітэта пачалі ў 1970 годзе, у дактарантуры з 2009. На дадзены момант навучанне ідзе па 41 спецыяльнасці і па 11 галінах навукі.