Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 28 Кастрычнік 2021 12:07

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся агульны сход першаснай арганізацыі РГА "Белая Русь"

belaja rusУдзельнікі сустрэчы ў анлайн-фармаце абмеркавалі планы работы першаснай арганізацыі на бліжэйшыя некалькі месяцаў.

Старшыня пярвічнай арганізацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы РГА "Белая Русь" Васілій Сянько адзначыў, што ў ліку прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ў бліжэйшы час для прадстаўнікоў арганізацыі будзе актыўны ўдзел у інфармацыйнай кампаніі, якая датычыцца вакцынацыі супраць COVID-19. Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі гэтае пытанне застаецца адным з найболей актуальных. Акрамя таго, у план работы пярвічкі на перыяд з лістапада 2021 года па люты 2022 года ўключаны таксама ўдзел членаў "Белай Русі" ў абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама ў правядзенні традыцыйных пераднавагодніх дабрачынных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".

У час сходу былі зацверджаны кандыдатуры, вылучаныя для ўключэння ў склад Савета першаснай арганізацыі. Таксама было разгледжана пытанне аб прыняцці ў склад пярвічнай арганізацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы РГА "Белая Русь" студэнтаў універсітэта са складу пярвічнай студэнцкай арганізацыі.