Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 28 Кастрычнік 2021 08:31

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню ўвайшлі ў склад зборнай Беларусі для ўдзелу ў Чэмпіянаце свету па боксе

boksДа беларускай зборнай далучыліся студэнты 3 курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў і Яўген Кармільчык. Каманда накіравалася на XXI Чэмпіянат свету па боксе сярод мужчын, які праходзіць у Сербіі з 25 кастрычніка па 6 лістапада.

Спаборніцтвы ўпершыню ў гісторыі AIBA пройдуць у 13 вагавых катэгорыях. Яны былі пашыраны ў жніўні гэтага года, і чэмпіянат у Бялградзе стане першым, які праходзіць у новым фармаце.

З 25 кастрычніка па 2 лістапада праходзяць папярэднія баі, 4 лістапада адбудуцца паўфіналы, 5 і 6 лістапада - фіналы. Пажадаем удачы нашым спартсменам!