Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Кастрычнік 2021 16:27

Купалаўскі ўніверсітэт пацвердзіў статус навуковай арганізацыі

akkreditacijaГродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы да 2026 года прадоўжаны статус навуковай арганізацыі.

ГрДУ Янкі Купалы прайшоў акрэдытацыю ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пацвердзіўшы статус навуковай арганізацыі і падоўжыўшы яго да 2026 года. Універсітэту выдадзена адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі на падставе вынікаў эфектыўнай навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўстановы вышэйшай адукацыі за перыяд 2016 - 2020 гадоў і рашэнні міжведамаснай камісіі па акрэдытацыі.

Працэдура акрэдытацыі навуковай арганізацыі - гэта форма дзяржаўнага прызнання кампетэнтнасці юрыдычнай асобы ў выкананні навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ. Акрэдытацыя навуковай арганізацыі праводзіцца адзін раз у пяць гадоў.