Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Кастрычнік 2021 11:24

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы абмеркавалі асаблівасці арганізацыі і правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання

IMG 6571Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і аддзелаў адукацыі раённых выканаўчых камітэтаў.

Семінар па пытаннях арганізацыі і правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2021/2022 навучальным годзе ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці адбыўся ў дыстанцыйным фармаце. Адкрываючы семінар, прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Бялых адзначыў, што правілы правядзення ўступнай кампаніі ў наступным годзе істотна не мяняюцца, але трэба падрыхтавацца да новаўвядзенняў 2023 года, калі з'явіцца адзіны экзамен з выдачай сертыфіката ў школах. Начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Святлана Кавалеўская падкрэсліла, што рэпетыцыйнае тэсціраванне - гэта добрая магчымасць яшчэ раз адпрацаваць на ўзроўні раёнаў усе арганізацыйныя моманты, якія тычацца правядзення ўступных выпрабаванняў.

Як звычайна, рэпетыцыйнае тэсціраванне ў гэтым навучальным годзе будзе праводзіцца ў тры этапы. Першы этап ўжо стартаваў і працягнецца ў Гродзенскай вобласці па 16 снежня. Раённыя цэнтры да правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання далучацца з 29 кастрычніка. Начальнік рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Валюк звярнула ўвагу на тое, што ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні для школьнікаў - гэта не толькі праверка ведаў, але і адаптацыя да такой формы кантролю ведаў, як тэсціраванне. Гэта дазваляе ў будучыні пазбегнуць тэхнічных памылак, дапамагае абітурыентам зняць нервовае напружанне і засяродзіцца на выкананні тэставых заданняў.

Як было агучана падчас правядзення семінара, у гэтым навучальным годзе рэпетыцыйнае тэсціраванне будзе праходзіць з захаваннем усіх устаноўленых санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў ва ўмовах пандэміі. Абавязкова выкананне масачных рэжыму як арганізатарамі, так і ўдзельнікамі рэпетыцыйнага тэсціравання. Застаюцца актуальнымі вызначаныя раней патрабаванні да рассаджвання школьнікаў - па адным за партай.

З графікам правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання ў Гродзенскай вобласці і парадкам рэгістрацыі можна азнаёміццана сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.