Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Кастрычнік 2021 13:33

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы прыняў удзел у фінале конкурсу маладых міжнароднікаў імя А. А. Грамыка

IMG 20211014 081948 698Фінал конкурсу адбыўся ў Маскве ў Інстытуце Еўропы Расійскай Акадэміі навук.

Правядзенне конкурсу было прымеркавана да 30-годдзя стварэння СНД і развіццю інтэграцыйных сувязяў паміж краінамі-членамі ЕАЭС. У фінальных мерапрыемствах прыняў удзел студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Ларын, які навучаецца па спецыяльнасці «Гісторыя» на 4 курсе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Фіналісты ў рамках конкурснай праграмы прадстаўлялі свае праекты, звязаныя з інтэграцыяй. Акрамя таго, для маладых міжнароднікаў былі праведзены майстар-класы па складанні інтэграцыйных праектаў, быў арганізаваны адкрыты дыялог з гасцямі конкурсу. Таксама для ўдзельнікаў фіналу правялі экскурсію па знакавых мясцінах г. Масквы, яны наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, пабывалі ў Інстытуце міжнародных даследаванняў МДІМА, а таксама азнаёміліся з дасягненнямі Інстытута касмічных даследаванняў Расійскай Акадэміі навук.