Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 09 Снежань 2015 09:29

Студэнты факультэта эканомікі і кіравання правялі дабрачынную акцыю для навучэнцаў дапаможнай школы № 1 г. Гродна

DSC 0536Студэнты факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы 2 снежня,2015 года наведалі дапаможную школу № 1 г. Гродна з мэтай правесці творчы майстар-клас і падарыць навучэнцам свята.

Студэнтка 4 курса Юлія Доста распрацавала макет навагодняй паштоўкі, а студэнты 2 і 3 курсаў падрыхтавалі загадкі і конкурсы і сумесна з дзецьмі зрабілі паштоўкі для самых блізкіх людзей. Затым удзельнікі разам стварылі дыван сяброўства з пажаданнямі адзін аднаму.

Дабрачынная акцыя стартавала ў Міжнародны дзень студэнта, 17 лістапада, і завяршылася ў пачатку снежня: на працягу двух тыдняў купалаўцы збіралі цацкі, канцтавары і сродкі для дзяцей-інвалідаў. У гэтым годзе ў акцыі прынялі ўдзел больш за 200 студэнтаў і выкладчыкаў факультэта.

Такая акцыя на факультэце эканомікі і кіравання з'яўляецца традыцыйнай: на працягу пяці гадоў напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў студэнты наведваюць дапаможную школу № 1 г. Гродна, дораць дзецям прызы і добры настрой на цэлы год.

З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна зазнаёміцца тут.