Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 20 Кастрычнік 2021 09:48

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у форуме маладых даследчыкаў, палітолагаў і журналістаў «Прастора Еўразіі 2021»

evrazijaФорум праводзіўся ў Маскве з мэтай развіцця інтэграцыйных сувязяў паміж краінамі-чальцамі ЕАЭС.

У рамках форуму адбыліся розныя культурна-пазнавальныя і адукацыйныя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел таксама студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Аліна Лукашэвіч і Аляксей Ларын. Купалаўцы пабывалі ў музеі касманаўтыкі на ВДНГ, паслухалі лекцыі расійскіх палітычных дзеячаў, далучыліся да правядзення дзелавых гульняў і майстар-класаў.

Па выніках форуму ўдзельнікаў узнагародзілі сертыфікатамі і памятнымі прызамі. Форум маладых даследчыкаў, палітолагаў і журналістаў «Прастора Еўразія 2021» з'яўляецца адным з галоўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца з мэтай развіцця інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС і падтрымкі моладзевых ініцыятываў.