Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 19 Кастрычнік 2021 15:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Х Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры»

confУдзельнікі абмяркуюць тэарэтычныя і метадалагічныя праблемы вывучэння сусветнай мастацкай культуры, музыку ў кантэксце сучаснай культуры, пытанні метадалогіі і методыкі музычнай адукацыі, выяўленчае мастацтва і праблемы сучаснага культурнага развіцця.

 

Канферэнцыя пройдзе 21 - 22 кастрычніка ў дыстанцыйным фармаце. Арганізатарам навуковага форуму «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У. Д. Розенфельд» выступае факультэт мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі запрошаны вучоныя, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты і магістранты устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама практыкуючыя спецыялісты.