Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 19 Кастрычнік 2021 11:49

Семінар-практыкум "Стратэгія падрыхтоўкі кадраў для рэдакцый СМІ Гродзенскай вобласці» адбудзецца ў Купалаўскім універсітэце

seminarМерапрыемства, якое рэалізуецца ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара, пройдзе 20 кастрычніка.

 

У семінары прымуць удзел прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўныя рэдактары і супрацоўнікі рэдакцый абласной газеты "Гродзенская праўда" і 17 раённых выданняў вобласці, а таксама супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта, у тым ліку прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры журналістыкі.

Адна з ключавых тэм, якая выносіцца на абмеркаванне, - падрыхтоўка кадраў, якія валодаюць актуальнымі прафесійнымі кампетэнцыямі, для рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі рэгіёну. Члены кластара зыходзяць са становішча, што сучасны журналіст рэгіянальных СМІ стварае свой матэрыял у разліку на мультыканальную дыстрыбуцыю, калі кантэнт пакуецца такім чынам, каб адпавядаць медыялогіцы розных платформаў: не толькі друкаванага выдання, але і сайта, акаўнтаў у сацыяльных сетках, каналаў у мессенджэрах. Такая мабільнасць аўтараў медыятэксту патрабуе дасканалага валодання інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі, якое павінна забяспечвацца адпаведным зместам прафесійнай адукацыі ў ВНУ. Кафедра журналістыкі ў адказ на запыт галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і рэдакцый СМІ прапануе новую адукацыйную праграму, якая дазволіць адпавядаць выклікам часу.

У ходзе семінара будуць прыняты рашэнні аб плане працы кластара на 2022 год, а таксама аб новым складзе Каардынацыйнага савета па пытаннях інавацыйнага развіцця сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці, які выконвае функцыі дарадчага і экспертна-кансультатыўнага органа ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара.

Пагадненне па стварэнні Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці было падпісаная 2 сакавіка 2016 года. Галоўная мэта, якая стаіць перад кластарам, - фарміраванне бяспечнай і канкурэнтаздольнай інфармацыйнай прасторы Гродзеншчыны.