Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 19 Кастрычнік 2021 11:49

Студенты ГрГУ имени Янки Купалы успешно выступили на чемпионате Республики Беларусь по дзюдо

1Спаборніцтвы праходзілі ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» пад Мінскам з 14 па 16 кастрычніка.

У асабістым першынстве сярод мужчын у вагавай катэгорыі 66 кг залаты медаль заваяваў студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Конрад Шока, бронзавымі медалістамі сталі студэнты 3 курса факультэта фізічнай культуры Марк Шока (у вагавай катэгорыі 66 кг) і Ягор Кухарэнка (у вагавай катэгорыі больш за 100 кг ).

У заключны дзень спаборніцтваў адбыўся камандны чэмпіянат па дзюдо, па выніках якога гродзенскія дзюдаісты сталі сярэбранымі прызёрамі, спыніўшыся ў кроку ад вышэйшай прыступкі пастамента. У складзе гродзенскай каманды былі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта Конрад Шока і Ягор Кухарэнка. Трэнерам зборнай каманды Гродзенскай вобласці выступіў загадчык кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Бардзін.

 

 

2