Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Кастрычнік 2021 12:07

У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў гродзенскіх ўстановах вышэйшай адукацыі

ideologiСустрэча адбылася з удзелам прадстаўнікоў Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

 

Падобныя сустрэчы раней прайшлі ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Да абмеркавання актуальных пытанняў падчас мерапрыемства ў ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся прадстаўнікі трох гродзенскіх універсітэтаў.

Ва ўступным слове загадчык лабараторыі даследаванняў дзяржаўнага кіравання Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Алег Яфрэмаў адзначыў, што эфектыўнасць ідэалагічнай і выхаваўчай працы, перш за ўсё, вызначаецца тым, наколькі ўдасца дасягнуць галоўнай мэты - кансалідацыі грамадства. Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта расказалі пра свае метадах працы са студэнтамі. Па выніках сустрэч з прадстаўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны будуць выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні ідэалагічнай і выхаваўчай работы.