Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Кастрычнік 2021 11:38

На ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй

den dverey voenАбітурыенты і іх бацькі змогуць убачыць, чым жыве факультэт і як тут рыхтуюць спецыялістаў, якія штогод папаўняюць шэрагі беларускага войскі.

Гасцей на ваенным факультэце чакаюць 16 кастрычніка з 10.00 па адрасе Гродна, мікрараён Фолюш, 15/219. Праграма дня дазволіць максімальна пагрузіцца ў атмасферу навучальных будняў курсантаў. У хлопцаў будзе магчымасць паглядзець на аўдыторыі, ацаніць умовы пражывання курсантаў. Натуральна, гасцям пакажуць узоры ваеннай формы і запросяць паспрабаваць свае сілы на навучальных трэнажорах, а таксама пачастуюць салдацкай кашай.

Кіраўніцтва факультэта і выкладчыкі адкажуць на ўсе пытанні, якія ўзнікнуць у абітурыентаў і іх бацькоў, раскажуць аб умовах паступлення на ваенны факультэт.

ШТО? Дзень адчыненых дзвярэй на ваенным факультэце.

КАЛІ? 16 кастрычніка ў 10.00.

ДЗЕ? Гродна, мікрараён Фолюш, 15/219.