Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 12 Кастрычнік 2021 15:33

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Травкова - у ліку пераможцаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы

travkovaПрадстаўніца Купалаўскага ўніверсітэта паспяхова выступіла на спаборніцтвах, якія праходзілі з 15 па 17 верасня ў Магілёве.

Па выніках чэмпіянату гродзенскія гімнасткі атрымалі ўпэўненую перамогу ў камандным заліку, абыйшоўшы бліжэйшых суперніц з Брэсцкай вобласці і Мінска. Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Траўкова стала абсалютнай пераможцай чэмпіянату, заваяваўшы золата ў мнагабор'і. Таксама ў яе ў заліку перамога у вольных практыкаваннях і серабро на брусах.

Усяго ўдзел у чэмпіянаце прынялі 70 гімнастаў з розных рэгіёнаў краіны, сярод якіх было нямала тытулаваных спартсменаў, у тым ліку і ўдзельніца XXXII Алімпійскіх гульняў, студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Ганна Траўкова. Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы для нашых спартсменаў стаў добрай праверкай сіл перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў канцы кастрычніка ў Японіі.