Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 08 Кастрычнік 2021 16:48

Супрацоўнікаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта запрашаюць прыняць удзел у конкурсе эсэ «Маме прысвячаецца ...»

mameЗаяўкі на ўдзел і конкурсныя працы прымаюцца да 13 кастрычніка.

Конкурс прымеркаваны да Дня маці і праводзіцца з мэтай духоўна-маральнага выхавання моладзі і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў. Арганізатарамі выступаюць аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Супрацоўнікі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта могуць высылаць заяўкі на ўдзел і тэксты эсэ на электронную пошту csi@grsu.by. Работы павінны адпавядаць тэматыцы конкурсу, аб'ём эсэ - не больш за адзін ліст фармату А4. Вынікі будуць падведзеныя 14 кастрычніка, пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва Упраўленні выхаваўчай працы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22, каб. 308) або па нумары тэлефона: 39 72 09.