Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 06 Кастрычнік 2021 10:51

На ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя

conf voenМіжнародная навуковая канферэнцыя "Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе: перспектывы ўстойлівага развіцця» пройдзе ўжо ў трынаццаты раз.

 

Канферэнцыя адбудзецца 10 лістапада на базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Удзельнікі прадставяць вынікі сваіх даследаванняў у завочным фармаце.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца: прафесарска-выкладчыцкі склад навучальных устаноў, навуковыя работнікі, дактаранты, даследчыкі, аспіранты, магістранты, прадстаўнікі Міністэрстваў і ведамстваў. Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, англійская.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць актуальныя навуковыя, метадычныя і іншыя аспекты сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе, а таксама пытанні, якія датычацца розных навукова-даследчых канцэпцый.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:

1. Сучасныя тэхналогіі прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у вышэйшых навучальных установах.

2. Актуальныя праблемы фізічнага выхавання курсантаў (студэнтаў), падрыхтоўкі спецыялістаў фізічнай культуры.

3. Асноўныя напрамкі патрыятычнага выхавання, ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў ходзе адукацыйнага працэсу.

4. Актуальныя аспекты ваеннай гісторыі, гісторыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 10 кастрычніка 2021 года выслаць на адрас аргкамітэта канферэнцыі ў электронным выглядзе заяўку і матэрыялы паe-mail: kaf_tylobes@grsu.by. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па спасылцы.