Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Верасень 2021 16:37

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню прынялі ўдзел у электронным кірмашы вакансій

IMG 2290Для купалаўцаў выпускных курсаў правялі майстар-клас па пошуку працы, а таксама распавялі, як карыстацца дзяржаўнай базай вакансій.

У майстар-класе прынялі ўдзел больш за 30 студэнтаў з усіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, якія у хуткім часе адправяцца на свае першыя працоўныя месцы. У першую чаргу рабят пазнаёмілі з парталам дзяржаўнай службы занятасці, паказалі, як ён выглядае і як ім карыстацца. Справа ў тым, што іншыя рэсурсы маскіруюцца пад яго і трэба ўмець адрозніць сапраўдны.

Купалаўцам патлумачылі, як на сайце зарэгістравацца, прымацаваць рэзюмэ, знаходзіць працадаўцаў. Майстар-клас праходзіў у межах рэспубліканскага электроннага кірмашу вакансій, дзе студэнты маглі паўдзельнічаць у пошуку працы анлайн.

Як адзначыла начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калацэй, такі досвед будзе карысны маладым людзям нават нягледзячы на тое, што дзякуючы размеркаванню ў выпускнікоў ёсць гарантыя першага працоўнага месца.

- Гэты майстар-клас прайшоў па сумеснай ініцыятыве ўніверсітэта і ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне. Студэнты змаглі пагутарыць з працадаўцамі ў онлайн-фармаце на электронным кірмашы вакансій. Гэта дазваляе атрымліваць адказы на ўсе пытанні, якія цікавяць па працаўладкаванні, распавесці пра сябе, даведацца аб сацыяльным пакеце і відах матывацыі, якія прадугледжаны і многае іншае. Акрамя таго, падчас невялікага дыялогу з працадаўцам, можна выклікаць цікавасць да сябе і тым самым забяспечыць перавагу ў конкурсе на пасаду, а зносіны з мэнэджарам па персанале фактычна могуць стаць першым сумоўем. Такім чынам, за адзін дзень можна сустрэцца на міні-гутарках з прадстаўнікамі некалькіх арганізацый, - распавяла Марына Калацэй.

Электронныя кірмашы вакансій з'яўляюцца прагрэсіўнай формай паслуг, прапанаванай органамі дзяржаўнай службы для вырашэння пытанняў працаўладкавання ў рэжыме рэальнага часу. Для студэнтаў падобныя майстар-класы і ўдзел у электронным кірмашы вакансій будуць арганізоўвацца і далей. Прыняць у іх удзел могуць не толькі выпускнікі, але і купалаўцы любых курсаў, якія жадаюць знайсці працу. Бліжэйшыя электронныя кірмашы вакансій пройдуць 26 кастрычніка і 26 лістапада. Запрашаем да ўдзелу!