Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Верасень 2021 11:04

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная»

3Дадзенае мерапрыемства ўжо стала традыцыйным, а яго арганізатарам штогод выступае юрыдычны факультэт.

У гэтым годзе 20 каманд падрыхтавалі на суд журы кулінарныя вынаходствы. У меню стравы традыцыйнай беларускай кухні. Да кірмашу далучыліся ўсе курсы і спецыяльнасці юрыдычнага факультэта, у тым ліку і замежныя студэнты з Узбекістана.

Лепшых выбіралі прадстаўнікі студэнцкіх грамадскіх аб'яднанняў, савета студэнцкага самакіравання юрыдычнага факультэта, аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці і адміністрацыі факультэта. Шчыра скажам, журы было няпроста выбраць сярод мора смачнасцяў нешта адно. Але як падкрэслілі арганізатары, з году ў год для студэнтаў перамога не галоўнае. Бо на сабраныя ў рамках выстаў сродкі купалаўцы традыцыйна набываюць неабходныя прадметы побыту для Васілішкаўскага дома-інтэрната, з якім ГрДУ імя Янкі Купалы супрацоўнічае на працягу многіх гадоў.