Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Верасень 2021 11:19

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Траўкова - у ліку пераможцаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы

travkovaПрадстаўніца Купалаўскага ўніверсітэта паспяхова выступіла на спаборніцтвах, якія праходзілі з 15 па 17 верасня ў Магілёве.

Па выніках чэмпіянату гродзенскія гімнасткі атрымалі ўпэўненую перамогу ў камандным заліку, абыйшоўшы бліжэйшых саперніц з Брэсцкай вобласці і Мінска. Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Траўкова стала абсалютнай пераможцай чэмпіянату, заваяваўшы золата ў мнагабор'і. Таксама ў яе заліку перамога ў вольных практыкаваннях і серабро на брусах.

Усяго ўдзел у чэмпіянаце прынялі 70 гімнастаў з розных рэгіёнаў краіны, сярод якіх было нямала тытулаваных спартсменаў, у тым ліку і ўдзельніца XXXII Алімпійскіх гульняў, студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта Ганна Траўкова. Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы для нашых спартсменаў стаў добрай праверкай сіл перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў канцы кастрычніка ў Японіі.