Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Верасень 2021 15:31

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры»

10454 4 55355ee96cЗаяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы для публікацыі неабходна прадставіць да 30 верасня.

Канферэнцыя пройдзе 21 - 22 кастрычніка ў дыстанцыйным фармаце. Арганізатарам навуковага форуму «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У. Д. Разенфельда» выступае факультэт мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі - тэарэтычныя і метадалагічныя праблемы вывучэння сусветнай мастацкай культуры, музыка ў кантэксце сучаснай культуры, пытанні метадалогіі і методыкі музычнай адукацыі, выяўленчае мастацтва і праблемы сучаснага культурнага развіцця, тэарэтычныя і практычныя аспекты фармавання дызайнера.

Да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты і магістранты (з рэкамендацыяй навуковага кіраўніка) ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама практыкуючыя спецыялісты. Удзельнікі змогуць прадставіць свае даклады ў рэжыме відэаканферэнцыі на базе платформы Zoom. Заяўкі прымаюцца да 30 верасня ў электронным выглядзе: art@grsu.byЗапрашэнні да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі і праграма канферэнцыі будуць высланы на е-mail да 15 кастрычніка.

Дадатковую інфармацыю аб умовах удзелу ў канферэнцыі можна даведацца, патэлефанаваўшы па адным з тэлефонных нумароў: +375 (152) 62 33 08, 62 46 80, 62 33 07, 62 46 83.