Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Верасень 2021 15:31

У ГрДУ імя Янкі Купалы для супрацоўнікаў правялі лекцыю на тэму ПДР

IMG 5864Інспектары дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС аблвыканкама Аляксандр Красачка і Аляксандр Тыбулевіч распавялі супрацоўнікам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы аб небяспеках, якія могуць чакаць уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Да іх адносяцца пешаходы, веласіпедысты і тыя, хто перасоўваецца на самакатах, сігвеях і іншай сучаснай тэхніцы.

Лекцыя вельмі актуальная з улікам таго, што ў хуткім часе светлавы дзень моцна скароціцца, а гэта значыць, што верагоднасць дарожна-транспартных здарэнняў узрасце. Інспектары нагадалі пра важнасць выкарыстання флікераў і папрасілі не забываць пра іх. Аляксандр Красачка адзначыў, што асабліва ўважлівымі трэба быць на пешаходных пераходах. Насуперак ходкай думцы зебра - далёка не самае бяспечнае месца на дарозе.

Лекцыя выклікала ажыўленую цікавасць, супрацоўнікі ўніверсітэта задавалі пытанні, якія тычыліся адміністрацыйнай адказнасці, правілаў ПДР для веласіпедыстаў, стану дарожнага пакрыцця, афармлення еўрапратакола. У завяршэнні сустрэчы Аляксандр Красачка адзначыў, што пры ўзнікненні спрэчных пытанняў заўсёды можна звярнуцца ў абласную Дзяржаўтаінспекцыю.