Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Верасень 2021 12:09

Прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько прыняў удзел у рэгіянальным форуме «Беларусь адзіная»

4Па ўсёй Беларусі праходзяць рэгіянальныя форумы «Беларусь адзіная», прысвечаныя Году народнага адзінства. У іх рамках працягваецца абмеркаванне актуальных для нашай краіны аспектаў, у прыватнасці, канстытуцыйныя рэформы, перспектывы эканамічнага развіцця, палітычныя пытанні.

 

У абмеркаваннях удзельнічаюць прадстаўнікі ідэалагічнага актыву і моладзевага парламента, дэпутаты, члены грамадскіх арганізацый і палітычных партый. У Гродне форум прайшоў у зале Гродзенскага абласнога драмтэатра і сабраў больш за 200 удзельнікаў. Зносіны ішл ў фармаце адкрытага дыялогу, у якім прыняў удзел прарэктар па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько. Таксама на сустрэчы прысутнічалі магістрант 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вераніка Басінская, студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Прохарава, студэнт 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Павел Раманец, магістрант 1 курса філалагічнага факультэта Вольга Русілка, студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арсень Сідаркевіч. На шэрагу з палітычнымі і эканамічнымі падымаліся пытанні ідэалогіі, выхавання моладзі, сямейныя каштоўнасці, дэмаграфічныя аспекты. Апошнія асабліва хвалявалі гродзенцаў: закраналіся ўнутраная міграцыя, замацаванне маладых спецыялістаў на першым працоўным месцы, стымуляванне рэгіянальнага бізнесу.

Эксперты адзначылі, што дыялог на форуме атрымаўся жывым і прадуктыўным. Менавіта такія адкрытыя зносіны - залог развіцця дзяржавы. Эфектыўнасць дыскусій і абмеркаванняў ужо паказала сябе на практыцы. Пачынаючы з мінулага года ў Беларусі праходзяць дыялогавыя пляцоўкі, якія прадэманстравалі зацікаўленасць грамадства ў дыскусіі. І абмеркаваннем праца пляцовак не заканчваецца - прапануюцца канкрэтныя рашэнні пытынняў, якія ўзніклі. Форум «Беларусь адзіная» - яшчэ адзін крок да пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.