Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 30 Жнівень 2021 09:07

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - у ліку пераможцаў Кубка Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ

935dfe77dbf16717bdeb7d403acd267eПа выніках спаборніцтваў, якія праходзілі на вяслярным канале ў г. Заслаўі, купалаўцы заваявалі золата, срэбра і бронзу.

 

Спартсмены разыгралі ўзнагароды Кубка Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ ў адзіночках, двойках і чацвёрках на 1000, 500, 200 і 5000 метраў.

Уладальнікамі залатых узнагарод Кубка сталі студэнты факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Іна Саўчук і Мікіта Рудзевіч. На рахунку Іны чатыры перамогі ў класах: К-1 500 м, К-4 500 м, К-2 200 м, К-2 500 м. Мікіта тройчы ўздымаўся на найвышэйшую прыступку п'едэстала ў класах: З-4 500 м, С- 2 500 м, З-2 1000 м. Акрамя таго, Іна Саўчук заваявала срэбра ў класе К-1 200 метраў, а студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Людміла Сінкель заняла 3 месца ў класе К-1 5000 метраў.